Ты заходзіш у спортзал, гатовы выкладацца на поўную: новая трэніроўка, амбіцыйныя мэты, ты — на піку матывацыі. Але ёсць адна рэч, якая можа сапсаваць нават самую моцную сесію ў зале — незахаванне элементарных правілаў гігіены. Так, так, мы ўсе тут дзеля выніку, але і пра чысціню забываць нельга.
Так, нядаўна лекары заявілі, што хадзіць у спортзал стала небяспечна з-за паразітаў. Праз трэнажоры можна падхапіць каросту і педыкулёз. Урачы палохаюць, што паразіты «скачуць» на чыстыя валасы і паражаюць зона міжпальцавых прамежкаў і запясцяў. Свербавы клешч асабліва актыўны вечарам, таму паходы ў зал позна ўвечары павышаюць рызыка заразіцца.
Спецыялісты запэўніваюць, што каб пазбегнуць гэтага, трэба апрацоўваць месцы пашкоджанай скуры, насіць адзенне з доўгімі рукавамі і штанінамімыцца да і пасля трэніроўкі і мець асабісты ручнік (у зале класці яго на трэнажоры перад трэніроўкай).
Вось больш падрабязна распавядаем пра правілы асабістай гігіены ў спартыўнай зале.
1. Ніякага бруднага адзення
Правіла нумар адзін — чыстае адзенне. У спортзале ты пацееўш, і калі надзеў нешта, што насіў на ўчарашняй трэніроўцы, усё стане толькі горш. Застаялая потная футболка — гэта сапраўдная катастрофа. Па-першае, пах. Па-другое, твая скура будзе пакутаваць. Надзявай свежыя шорты, футболку і шкарпэткі на кожную трэніроўку. А заадно ветры і чысці красоўкі, каб твае ногі адчувалі сябе нармальна.
2. Асабісты ручнік — твой лепшы сябра
Трэнажоры, лаўкі, матрацы — на ўсім гэтым людзі пакідаюць свае адбіткі, а дакладней, сляды поту. Заўсёды бяры з сабой маленькі ручнік і кладзі яго на паверхню, перш чым сесці або легчы. Ты не толькі абароніш сябе ад чужога поту, але і не пакінеш пасля сябе мокрых плям — нікому не хочацца садзіцца ў лужу чужога поту, праўда?
3. Мой рукі!
Рукі — гэта галоўны транспарт мікробаў. У зале ты дакранаешся да гантэлей, трэнажораў і ручак, праз якія праходзяць сотні людзей. Таму не забывай пра гігіену рук: памый іх да трэніроўкі і пасля яе. А калі няма доступу да вады, захапі з сабой дэзінфікуючы гель або сурвэткі. Так, гэта проста, але ратуе ад кучы праблем!
4. Душ — абавязковы пункт
Ну вось, ты класна папрацаваў, выклаўся на ўсе сто, і самы час асвяжыцца. Душ пасля трэніроўкі — не проста раскоша, а неабходнасць. Пот — гэта выдатнае асяроддзе для бактэрый, якія могуць выклікаць раздражненне на скуры або нават прышчы. І, вядома, ніхто не хоча сядзець побач з кімсьці, ад каго пахне, як ад закрытага на тыдзень спартзала. Бярэш з сабой гель для душа, шампунь — і наперад. Калі няма часу на паўнавартасны душ, хаця б прамый твар і падпахі.
5. Без рэзкіх водараў
Давайце будзем шчырымі: трэніравацца ў клубе з кучай духоў — гэта не тое, дзеля чаго людзі ідуць у залу. Рэзкія водары могуць не толькі раздражняць, але і перашкаджаць нармальна дыхаць падчас інтэнсіўных практыкаванняў. Таму забудзь пра свае любімыя парфумы ў зале — выкарыстоўвай нейтральны антыперспірант, каб не замінаць навакольным. Галоўнае — не перабраць!

6. Засцерагчы ногі ад грыбка
Трэніраваўся ў зале, а дадому прынёс грыбок? Не самая прыемная сітуацыя. Хадзіць басанож у распранальні або душавой — дрэнная ідэя. Шлёпанцы — твой лепшы абаронца. Ніколі не хадзі без іх у грамадскіх месцах. А яшчэ мяняй шкарпэткі кожны дзень, не даючы нагах доўга знаходзіцца ў вільгаці, таму што гэта ідэальныя ўмовы для развіцця грыбка.
7. Чысці свае рэчы
Твая спартыўная сумка — гэта не проста месца для захоўвання ручнікоў і адзення, гэта маленькі мікракосм, які патрабуе рэгулярнай чысткі. Не лянуйся сціраць яе хаця б раз на месяц і праветрывай пасля кожнай трэніроўкі. Гэта дапаможа пазбегнуць непрыемнага паху і назапашвання бруду. І яшчэ адзін лайфхак: не забывай чысціць сваю бутэльку для вады! Яна можа стаць сапраўдным рассаднікам бактэрый, калі ты не мыеш яе рэгулярна.
Гігіена ў спартзале — гэта не толькі пра тваё здароўе, але і пра камфорт навакольных. Паважай сябе і іншых: сачы за чысцінёй, карыстайся ручніком, не забывай пра душ і мяняй вопратку. Здаецца дробяззю, але гэта дапамагае не толькі добра трэніравацца, але і адчуваць сябе ўпэўнена ў любой сітуацыі.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні