Двух грамадзян Таджыкістана арыштавалі на дзесяць сутак пасля таго, як яны прыйшлі на рынак «Садовод» у жаночым адзенні, піша «Осторожно, новости». «Настоящее время» удакладняе, што замежнікаў у «прапагандзе ЛГБТ» (частка 5 артыкула 6.21 КаАП) абвінаваціў сталічны Люблінскі раённы суд.
Мужчын завуць Хасанчон Рахімаў і Ергібегі Саідзода. У першага ёсць адно дзіця, у другога — чацвёра дзяцей.
У пастанове суда гаворыцца, што на «Садовод» у жаночым адзенні яны прыйшлі ўвечары 18 жніўня. Свае дзеянні мужчыны нібыта суправаджалі лозунгам «Свабода выбару». Як канкрэтна выглядала выказванне замежнікаў, не ўдакладняецца.
Паліцэйскія, якія затрымалі Рахімава і Саідзоду, прыйшлі да высновы, што мужчыны «дэманстравалі прывабнасць нетрадыцыйных сексуальных установак». Пасля адбыцця арышту іх дэпартуюць у Таджыкістан.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні