Чатыры з паловай гады таму Патрык і Ганна Шнайдары з’ехалі з Германіі, каб выратавацца ад «ЛГБТ-прапаганды» і лакдаўнаў. Нямецкая сям’я з двума дзецьмі купіла дом у беларускай вёсцы Агароднікі Слуцкага раёна, хваліла Беларусь і нават знялася ў тэлесюжэце для беларускай прапаганды. Але цяпер яны прадаюць дом і збіраюцца вярнуцца ў ЕС, піша выданне «Салідарнасць».
Спачатку ўкраінка Ганна і немец Патрык з’ехалі з Германіі ў Аўстрыю з-за «прапаганды ЛГБТ» у дзіцячых садках, як яны распавядалі у сюжэце БТ некалькі гадоў таму. Там яны апынуліся ў перыяд каранавіруса. «Падчас ковіду мы два гады жылі як у залатой клетцы: працуй-еш», — казала Ганна.
«У Германіі і ў Еўропе пачалася вельмі моцная прапаганда ЛГБТ. Напрыклад, у дзіцячых садках былі брашуркі пра тое, што ты можаш быць кім хочаш.
Ідзеш па вуліцы, а там вялізны плакат, на якім стаяць два распранутыя хлопцы. Яны ў штанах, зверху нічога няма, і адзін аднаму засунуў руку ў штаны».
Цярпець гэта было немагчыма, і Шнайдары перабраліся ў Аўстрыю. Там яны пасяліліся ў прыгожым турыстычным мястэчку ў гарах, але ўжо праз тры месяцы пасля іх прыезду пачалася пандэмія кавіду.
У 2024‑м на тэлеканале «Беларусь-1» выйшаў сюжэт пра Ганну і Патрыка Шнайдараў — сям’ю, якая перабралася ў Беларусь з ЕС. Ганна — украінка, якая пераехала ў Германію, калі ёй было 15 гадоў. Падчас вучобы яна пазнаёмілася з будучым мужам Патрыкам Шнайдарам, у іх нарадзілася дачка Марлена.
Дык чаму ж цяпер яны едуць назад у Германію?
Праз 4,5 года сям’я пакідае Беларусь. І вось чаму.
— Напэўна, самая важная прычына — гэта фінансы, — распавядае Ганна Шнайдар. — Раней я думала, што жыць з недастатковай колькасцю сродкаў будзе не так цяжка, што калі ёсць усе выгоды, свой агарод, то гэтага ў прынцыпе дастаткова. Але цяпер я разумею, што не хачу проста жыць, існаваць. Я хачу даць сваім дзецям магчымасць падарожнічаць, дазволіць сваім дзецям купляць тое, што яны хочуць, і не лічыць кожную капейку.
По словам Анны, самая большая сумма, которую она заработала за месяц — тысяча рублей (около 300 евро, – прим. Doberman.media). И это был март, когда женщина три дня подряд подрабатывала продажей продуктов собственного производства. Она делала кондитерские изделия, хлеб тофу и растительное молоко — все без сахара, глютена и продуктов животного происхождения.
Патрык займаўся рэканструкцыяй дома, які сям’я цяпер прадае за 90 тысяч долараў. Ганна ж пасля прыезду ў Беларусь уладкавалася медсястрой на паўстаўкі і зарабляла 350 рублёў.
Патрык займаўся рэканструкцыяй дома, які сям’я цяпер прадае за 90 тысяч долараў. Ганна ж пасля прыезду ў Беларусь уладкавалася медсястрой на паўстаўкі і зарабляла 350 рублёў (100 евро).
— Цяпер, праз чатыры гады, я на тым жа самым месцы магла б зарабляць недзе 750 рублёў, але больш чым на паўстаўкі я не магу пайсці праз дзяцей. Патрыку працаваць недзе на будоўлі з яго дрэннай рускай і атрымліваць недзе паўтары тысячы, працуючы падсобнікам, — гэта, вядома, нішто, — разважае яна.
Паводле падлікаў Ганны, максімум яны маглі б зарабляць 2,5 тысячы рублёў (около 720 евро).
— За 2500 рублёў сям’я з чатырох чалавек не зможа нармальна жыць. Гэта проста існаванне. Я не хачу абмяжоўваць сябе ў харчаванні, я хачу купляць сабе свежую садавіну і гародніну. А мы веганы. Веганская ежа тут не распаўсюджаная, даводзіцца ўсё рабіць самім.
У наступным відэа яна назвала яшчэ адну прычыну ад’езду. Па літарах вымавіла слова «вайна», адзначыўшы, што баіцца яго прамаўляць.
— Усюды нешта будзе, дзесьці больш, дзесьці менш. Не ў лепшыя часы мы жывём, на жаль. Таму трэба выбраць, дзе ты хочаш у гэты час быць і з кім, і мы вырашылі ўсё ж такі быць побач са сваякамі, у звыклым асяроддзі, — патлумачыла жанчына.
Калі ў каментарыях у яе спыталі, «а як жа нетрадыцыйныя каштоўнасці і жахлівыя плакаты з мужыкамі, якія лезуць у штаны адзін да аднаго», Ганна адказала: «Так, усё гэта засталося. Але базу [детям] мы далі ў Беларусі. Цяпер нам трэба правільна выхоўваць далей і тлумачыць нормы».
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні