Кампанія Madison Square Garden Entertainment Corp. (якая кіруе знакамітай арэнай у Нью-Ёрку) вырашыла падаць у суд на часопіс Wired і двух яго аўтараў. Падставай стала артыкул пра сакрэтную базу дадзеных кампаніі, куды заносілі інфармацыю пра знакамітых гасцей — у тым ліку іх сэксуальную арыентацыю.
У Madison Square Garden заяўляюць, што часопіс ачарніў рэпутацыю кампаніі і абвінаваціў яе ў дыскрымінацыі ЛГБТ-супольнасці.

Пра што быў артыкул Wired?
Журналісты вывучылі ўцечку з унутранай «базы дадзеных аб талентах» арэны. Адміністрацыю знакамітай нью-ёркскай арэны Madison Square Garden (MSG) абвінавацілі ў стварэнні маштабнай сістэмы лічбавага сачэння за наведвальнікамі. Як высветлілі журналісты Wired і 404 Media, служба бяспекі пляцоўкі вяла базу дадзеных, у якой VIP-госці размеркавалiся па катэгорыях у залежнасці ад іх сэксуальнай арыентацыі, гендарнай ідэнтычнасці і палітычнай лаяльнасці ўладальніку арэны.
«Madison Square Garden вяла спіс гей-знакамітасцяў».
Загаловак артыкула ў Wired
Каротка пра тое, што адбылося:
- Хакеры з групоўкі ShinyHunters атрымалі доступ да ўнутранай базы дадзеных MSG, у якой змяшчаецца амаль40 тысяч запісаў.
- Журналісты выявілі ў спісе асобную катэгорыю«LGBTQIA», да якой аднеслі 93 знакамітасці.
- Кожнаму госцю прысвойваўся «ўзровень рызыкі» — ад нізкага да высокага. Ён залежаў ад таго, крытыкаваў чалавек уладальніка MSG Джэймса Долана.
- Гэта не першы выпадак: раней стала вядома пра сачэнне за трансгендарнай балельшчыцай, на якую склалі 18-старонкавае дасье з фіксацыяй кожнага кроку, уключаючы паходы ў туалет.
Асаблівую ўвагу прыцягнулі 93 запісы, пазначаныя абрэвіятурай «LGBTQIA». У гэты спіс трапілі такія зоркі, як Рікі Мартын, спявачка Фібі Брыджэрс і трансгендарная гітарыстка гурта Geese Эмілі Грын. У дакуменце таксама згадваецца рэперка Ice Spice, якая наведвала вяселле Тэйлар Свіфт і Трэвіса Келсі, што праходзіла на гэтай арэне; яе адзначылі як «бісексуалку» з нізкім узроўнем рызыкі.
У кампаніі палічылі гэта «ілжывым наратывам» і заявілі, што база з'яўляецца звычайнай CRM-сістэмай (платформай для працы з кліентамі), а зусім не «спісам геяў». У пазове MSG падкрэслівае, што актыўна падтрымлівае ЛГБТК+-супольнасць, ахвяруе грошы прайд-арганізацыям, а яе супрацоўнікі рэгулярна ўдзельнічаюць у нью-ёркскіх парадах.

Ці ёсць у пазову шанцы ў судзе?
Эксперты-юристы оцэньваюць перспектывы MSG скептычна. Па-першае, усе факты, выкладзеныя ў артыкуле Wired — у тым ліку наяўнасць граф з сэксуальнай арыентацыяй насупраць імёнаў, — адпавядаюць рэчаіснасці.
Па-другое, законы штата Нью-Ёрк надзвычай жорстка падыходзяць да спраў аб дыфамацыі. Суд ацэньвае матэрыял цалкам, а не вырваныя з кантэксту загалоўкі ці фармулёўкі. Істцу давядзецца даказаць, што тэкст прама навязваў чытачам ілжывы выснову аб дыскрымінацыі — даказаць гэта ў дадзеным выпадку будзе вельмі складана.
На думку аглядальнікаў, іск выглядае хутчэй як спроба публічна апраўдацца і зацягнуць непрыемную дыскусію ў суды, а не як рэальны юрыдычны інструмент.
- Праваабаронцы лічаць, што цікавасць MSG да ЛГБТ-персон носіць сістэматычны характар. Эван Грыр, дырэктар групы па абароне лічбавых правоў Fight for the Future, адзначае: «Яны здаюцца празмерна зацікаўленымі ў квір- і транс-людзях на сваёй пляцоўцы».
- Madison Square Garden / MSG — легендарны шматфункцыянальны крыты спартыўна-забаўляльны комплекс у Нью-Ёрку, размешчаны ў Мідтауне Манхэтэна проста над Пенсільванскім вакзалам (Penn Station). Вядомая як «Самая знакамітая арэна ў свеце», яна з'яўляецца дамашняй пляцоўкай для двух культавых спартыўных клубаў:«Нью-Ёрк Нікс» (баскетбол, NBA) і «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» (хакей, NHL).
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні