Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп супраць таго, каб яе муж, амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп, публічна танцаваў пад песню гурта Y.M.C.A. (Young Men’s Christian Association) гурта Village People. Ён заявіў пра гэта, выступаючы на мерапрыемстве для пенсіянераў у паселішчы The Villages (Фларыда), — паведаміў Белы домтрансляваў у YouTube.
“Дарагі, калі ласка, не танцуй. Гэта не па-прэзідэнцку”», – працытаваў ён словы жонкі.
Трамп у курсе, што кампазіцыя лічыцца гімнам ЛГБТ-людзей. Дыска-хітвыйшаў у 1978 годзе, узначаліўшы чарты ў многіх краінах.
Брытанская энцыклапедыяадзначае, што песня лічыцца гей-гімнам, таму што яе тэксты адгукнуліся на вопыт ЛГБТ-супольнасці таго часу, а таксама праз вобраз самой групы, звязанага з гей-культурай.
“Яна ўсё яшчэ ненавідзіць, калі я танцую. І калі я танцую пад тое, што часам называюць “гей-гімнам”. Ведаеце, гэтая песня была на пятым месцы 32 гады таму і выйшла на першае спусця 32 гады. Ніколі нічога падобнага не было – не трапляла на першае месца. Мы любім гэтую песню””, – дадаў ён.

0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адпраўлены на
Если письмо не появилось во «Входящих» в течение нескольких минут, проверь папку «Спам», «Нежелательная почта» или «Промоакции», так как некоторые почтовые сервисы могут ошибочно помещать туда автоматические сообщения