✦ Матэрыял апублікаваны ў аўтарскай рэдакцыі. Меркаванні, ацэнкі і высновы, выкладзеныя ў тэксце, належаць аўтару і могуць не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі Doberman.media. Рэдакцыя не нясе адказнасці за інтэрпрэтацыі, заявы і высновы аўтара.
У геяў ёсць асаблівая валюта — цяжкая мінуўшчына. Калі ў цябе не было хаця б аднаго моцнага ўдару лёсу, ты нібыта пусты. Няма глыбіні. Няма гісторыі. Проста сімпатычны хлопец без цікавага сюжэта.
На мінулым тыдні для пашырэння сацыяльных сувязяў пазнаёміўся з хлопцам. Хлопец ужо праз 30 хвілін выдае маналог: аб’юзіўны бацька, потым цяжкая дэпрэсія ў 19 гадоў, выгаранне на OnlyFans («снимался, чтобы платить за терапию»), і як ён цяпер «лечыць свайго ўнутранага дзіцяці». Вочы блішчаць, голас дрыжыць у патрэбных месцах. Гэта ўжо не размова — гэта выступленне.
А я сяджу і думаю: «Блін, а ў мяне што?»
Бацькі? Ну былі, канешне, заебы, але камінг-аўт прынялі спакойна. Дэпрэсія? Было пару разоў сумна, але не да бальніцы. Выгаранне? Устаю, як усе, але не да канца. Бацькі ў памяці не было. Самыя вялікія засмучэнні — звычайныя разрывы і пара няўдалых работ. Але там нават распавядаць няма чаго, з былымі дружу, а няўдалыя работы — проста вопыт.
У мяне, дарэчы, таксама ёсць свае траўмы. Проста калі я пачну іх пералічваць, гэта адразу ператворыцца ў конкурс «хто больш пацярпеў». А я ў такія спаборніцтвы не гуляю.
І вось у чым соль: цяпер у кам’юніці ўсе спаборнічаюць, у каго гісторыя цяжэйшая. Reddit разрываецца ад гісторый пра «бацькоўскую рану», «вылячэнне» і «цёмны перыяд». Чым страшнейшы расказ, тым ты «сапраўдны», тым цікавей. А калі ў цябе было адносна спакойна, адчуваю сябе як неяк непаўнавартасна.
Сапраўдныя траўмы ёсць у многіх. І яны важныя. Але калі боль становіцца модным аксэсуарам, прычынай запоўніць маўчанне ў дыялогу, гэта ўжо занадта. Дакладней, чалавек ператвараецца ў вольныя вушы для вечнага ныцця другога.
Можа, пара зрабіць новы трэнд — быць чалавекам, у якога неабавязкова павінна быць трагедыя, каб цябе лічылі вартым увагі.
Проста нармальны хлопец са звычайным жыццём, які можа пагаварыць пра што заўгодна, не пачынаючы з дзіцячых крыўдаў. У кожнага з нас ёсць свае шрамы, і кожны перажываў іх па-свойму, для розных людзей адна і тая ж сітуацыя адчуваецца па-рознаму.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні