Чатыры гады разам — і секс ператварыўся ў руціну. Як боршч тройчы на дзень цэлы месяц: звыкла, сытна, але без смаку. Мы перасталі глядзець адзін на аднаго, пачалі заўважаць іншых. І замест таго каб разабрацца, чаму агонь згас, мой хлопец сказаў:
— Давай адкрыем адносіны.
Я адказаў «так». Не з-за ўпэўненасці, а таму што таксама хацеў паспрабаваць, проста баяўся сказаць гэта першым.
У нас ужо быў перыяд, калі мы спрабавалі вярнуць цікавасць — ролевыя гульні, эксперыменты, нават фістыг. Але ў нейкі момант стала зразумела: цела нібы побач, а блізкасці няма. І тады ідэя «адкрытых адносін» падалася амаль лагічнай.
Мы дамовіліся пра простае: толькі секс, без кахання, абавязкова з абаронай, і калі хто-небудзь пачне з кімсьці нешта, пра гэта трэба сказаць. Але мы не прапісаўлі важнае — што будзе, калі хтосьці закахаецца, колькі гэта наогул можа доўжыцца, ці можна не расказваць падрабязнасці. Нам здавалася, што «шчырасці дастаткова». Памыліліся.
Пакуль ён з кімсьці сустракаўся, я толькі прыглядаўся. А потым той хлопец, з якім ён круціўся, проста знік. І мой вырашыў, што такі фармат больш не патрэбны:
— Усё, давай закрыем, хопіць.
Толькі вось я ў гэты час якраз пазнаёміўся з іншым. Мы пераспалі — ужо пасля яго фразы пра «закрылі». І гэта стала кропкай. Ён назваў гэта здрадай. А я не зразумеў, чаму: мы ж адкрылі, але ён проста вырашыў, што цяпер не, і кропка.
Я спрабаваў гаварыць. Гаварыў: «Стой, мы ж дамаўляліся». Але ён не хацеў слухаць. Яму трэба было, каб вінаваты быў нехта іншы. І я зноў змоўк. Проста прыняў. Таму што спрачацца тады было страшней, чым праглынуць.

Я потым зразумеў, што маўчанне — гэта таксама форма разбурэння. Толькі ціхая.
Ён заўсёды хацеў ведаць усё — хто, калі, дзе, як. А мне, наадварот, было прасцей не ведаць. Я мог спакойна прыняць сам факт, калі разумеў, што там няма пачуццяў, толькі фізіка. Для мяне гэта працавала. Але для яго — не. Мы абодва называлі гэта «шчырасцю», толькі разумелі яе па-рознаму. І без дамоўленасці шчырасць ператварылася ў зброю: ён патрабаваў, я абараняўся.
На той момант мне здавалася, што адкрытыя адносіны вырашаць праблему нуды. Аказалася, што яны проста перакладаюць старую боль на новую тэрыторыю. Не размаўляеш — не дапаможа ні фіствінг, ні навізна, ні чужыя целы.
Цяпер я ўжо разумею, што дрэнным быў не фармат, а спосаб, як мы ў яго ўвайшлі. Усё было са страху. Ён — страціць цікавасць, я — страціць яго.
Калі раптам хто-небудзь захоча паспрабаваць, я б сказаў вось што.
Перад тым як адкрывацца, дамоўцеся пра ўсё. Хто, што, калі, пра што — усё. Што лічыць здрадай. Як зразумець, што фармат закрыты.
Калі адзін хоча, а другі згаджаецца са страху — гэта не адкрытыя адносіны, гэта міннае поле.
І галоўнае — шчырасць павінна быць не да другога, а спачатку да сябе.
Цяпер я ведаю, які фармат быў бы мне бліжэйшы. Нешта кшталту круізінгу: мы разам ідзём у бар, раствараемся ў натоўпе, у цёмным пакоі губляемся з іншымі, потым вяртаемся дадому, спакойна п'ём чай, абмяркоўваем — калі хочацца. Без імёнаў, без рэўнасці. Проста таму, што давяраеш.
Каханне і давер у нас тады не зніклі — мы проста не ўмелі імі карыстацца. І так, я не выключаю, што яшчэ раз паспрабую адкрытыя адносіны. Але ўжо без ілюзій.
Бо здрада — гэта не пра цела. Гэта пра хлусню.
А любоў — гэта выбар. Вяртацца дадому. Кожны раз.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні