Разам з псіхолагам Ягорам Бурцавым пагрузіліся ў актуальную і балючую праблему патрабаванняў да цела ў гомасексуальным асяроддзі, якая становіцца сур'ёзнай пагрозай для псіхалагічнага здароўя.
Чаму да 32% гомасексуальных мужчын кажуць пра негатыўнае ўспрыманне ўласнага цела і як у гей-супольнасці дамінуе “культ мускулістага і стройнага цела” і “ідэал парадаксальна худога, але маскулістага цела”, які задае недасягальныя стандарты прыгажосці.
Гэты падкаст — заклік задумацца пра сапраўдныя прыярытэты і выйсці за рамкі навязаных стэрэатыпаў, каб захаваць псіхічнае здароўе.
Паспрабуйце паслухаць гэты і іншыя нашы падкасты на сваіх любімых платформах у дарозе, у спартзале, на працы ці падчас адпачынку:
Падтрымайце незалежную журналістыку. Гэта не ўсплывальнае акно. Вы можаце прагартаць далей або закрыць гэтае паведамленне
Doberman Media працуе без інвестараў і грантаў — толькі дзякуючы вам. Ваша дапамога, нават нязначная, дазваляе нам працягваць працу. Дапамажыце нам выжыць: аформіце падпіску або падтрымаеце аднаразова. Няма магчымасці задонатыць? Проста перашліце гэты тэкст сябру.
У падкасце абмяркоўваем: Шакіруючыя дадзеныя: 84% геяў адчуваюць інтэнсіўны ціск, звязаны з неабходнасцю мець “добрае цела”, што ў тры разы перавышае аналагічныя паказчыкі сярод гетэрасексуальных мужчын.
Псіхалагічныя наступствы: мы разбярэм, як гэтыя стандарты прыводзяць да дысмарфічнага расстройства цела (у больш чым 49% геяў і бісексуальных мужчын), мышачнай дысмарфіі (у 27,4% гомасэксуалаў), расстройстваў харчовай паводзінаў (больш за 15% пакутавалі анарэксіяй, буліміяй або кампульсіўным пераяданнем).
Культурныя фактары: даведайцеся пра ролю канкурэнцыі за прывабнасць, кампенсацыі стэрэатыпаў, вузкасці супольнасці і ўплыву прыкладанняў для знаёмстваў, якія ствараюць ілюзію ідэалу.




0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні