Магчыма, ты ўжо чуў пра MAX — новы расійскі мэсэнджар, які падаюць як замену Telegram. Але насамрэч гэта не «забойца», а хутчэй лічбавы наглядчык з чатавым інтэрфейсам. Ён патрабуе тваю біяметрыю, геалакацыю, доступ да карт і дыханне праз нос — усё дзеля «зручнасці» і «бяспекі». У гэтым артыкуле Doberman.media разбіраецца, што не так з гэтым дадаткам, хто за ім стаіць і чаму ўсталёўваць яго — усё адно што добраахвотна перадаць свае асабістыя даныя ў рукі нагляду.
📱 Што такое мэсэнджар MAX?
Расійскі мэсэнджар, распрацаваны VK, прадстаўлены як «суперапка» — аналаг WeChat, які аб'ядноўвае чаты, званкі, плацяжы, дзяржпаслугі і нейрасетку GigaChat. На стадыі бэта-тэставання з сакавіка 2025 г. Лічыцца “забойцам” Telegram, зарэгістравана ~1 млн акаўнтаў па стане на канец чэрвеня. Нягледзячы на гэтыя даныя, дадатак складана назваць папулярным. Перш за ўсё таму, што магчымасці платформы пакуль моцна абмежаваныя: за тры месяцы Max так і не абзавёўся стандартным для сучаснага мэсэнджара наборам функцый, затое працягвае пакутаваць ад багаў.
Max нагадвае кітайскую праграму WeChat, якая аб’ядноўвае ў сабе мэсэнджар, сацыяльную сетку, пошукавік і плацежную сістэму, і якую неаднаразова абвінавачвалі ў сачэнні за карыстальнікамі і цэнзуры.
Закон аб стварэнні нацыянальнага мэсэнджара 10 чэрвеня прыняла Дзярждума. 24 чэрвеня Уладзімір Пуцін падпісаў указ «аб шматфункцыянальным сэрвісе па абмене інфармацыяй», які прадугледжвае стварэнне ў Расіі нацыянальнага мэсэнджара.
🚩 Трывожныя званочкі
Адразу расказваем па сутнасці пра чырвоныя сцягі мэсэнджара MAX.
1. Адсутнічае рэальнае шыфраванне
Нягледзячы на заявы аб выкарыстанні AES-256 і ГОСТ, адважваеццане прымяняць скразное шыфраванне ў прыватных чатах, захоўвае метададзеныя, IP, кантакты /saasmarket.ru.
Адсутнічае certificate pinning, магчымыя атакі тыпу MITM / vc.ru.

2. Сачэнне з боку дзяржавы ўжо ўбудавана
Патрабуецца збор біяметрыі (сэлфі, пашпарт), банкаўскіх карт для маніторынгу транзакцый, GPS‑трэкінг нават у фоне / vc.ru.
Фільтрацыя ключавых слоў (#вайна, ЛГБТ, Навальны) і аўтаматычныя справаздачы ў Раскамнагляд / vc.ru.
Для дзяржслужачых абавязковая ўстаноўка, выдаленне можа пацягнуць страту доступу да госуслуг / vc.ru.
3. Тэхнічная недапрацаванасць
Карыстальнікі адзначаюць багі, недаступнасць каналаў, немагчымасць шукаць хоць што-небудзь / dtf.ru.
Некаторыя паведамляюць «усё лагае, толькі меню і нічога больш» / otzovik.com.
4. Нізкія ацэнкі і масавая недаверлівасць
Адзін з карыстальнікаў прама заявіў: «У сістэме бяспекі … занадта шмат уразлівасцей — трэба быць сапраўды адважным чалавекам …» / bolshoyvopros.ru.
Карыстальнікі разнеслі мэсэнджар Max. Новая праграма Max падверглася жорсткай крытыцы — карыстальнікі масава ставяць ёй адзнакі «адзін», абвінавачваючы ў капіяванні інтэрфейсу Telegram, адсутнасці канфідэнцыяльнасці, шматлікіх багах і штучнай накрутцы ацэнак. Нягледзячы на паток фэйкавых «пяцёрак», рэйтынг працягвае імкліва падаць.
У Google Play рэйтынг — 1.7★, 87 % адзінак.
У App Store рэйтынг — 3.6★, 90 % адзінак.
💡 Альтэрнатыва? Заставайцеся ў Telegram (асцярожна):
Нават калі спрабуюць заблакаваць — Telegram трымаецца. Ён мае даказанае скразное шыфраванне (у прыватных чатах), серверы не перадаюць даныя трэцім асобам, рэгулярна правяраецца на ўразлівасці.
Не стаўце MAX — месенджар, які афіцыйна ўкараняюць дзеля кантролю, а не дзеля зручнасці. MAX — не забойца Telegram, а патэнцыйны шпіён у смартфоне, замаскіраваны пад зручны інструмент. Калі цэніце прыватнасць, не гатовыя дзяліцца геапазіцыяй, біметрыяй і фінансавым жыццём — трымайцеся падалей.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні