«Медыязона» паведаміла, што з расійскай версіі серыяла «Хадзячыя мерцвякі» сэрвіс «Амедіятэка» выразаў у агульнай складанасці 46 хвілін кантэнту з-за цэнзурных абмежаванняў.
Асноўная частка цэнзуры — больш за 80% — закранае сцэны з ЛГБТК-тэматыкай. У прыватнасці, выдалены сюжэтныя лініі, звязаныя з рамантычнымі адносінамі Тары Чамблер з жанчынамі, а таксама сцэны з удзелам рэкрутэраў Аарона і Эрыка.
У некаторых выпадках цэнзура аказалася залішняй. Напрыклад, з сезонаў 9–11 выразаны эпізоды, дзе Келі і Конні, сёстры з групы Магны, праяўляюць клопат адна пра адну, хоць іх адносіны не ўтрымліваюць рамантычнага або сэксуальнага падтэксту.
Таксама з другога сезона выключана сюжэтная лінія, звязаная з разважаннямі Лоры Граймс аб аборце, і асобныя сцэны, што датычацца наркотыкаў і гамафобных жартаў.
Цэнзура закранула і спін-офы франшызы, уключаючы «Хадзячыя мерцвякі: Мёртвы горад» і «Хадзячыя мерцвякі: Дэрыл Дыксан», дзе выразаны сцэны, звязаныя з ЛГБТК.
- «Ходзячыя мёртвыя» — адна з самых папулярных серыйных франшыз апошняга дзесяцігоддзя. Серыял стартаваў у 2010 годзе, а яго фінальны, адзінаццаты сезон, выйшаў у 2022 годзе. У франшызы шэсць афіцыйных спін-офаў.
- Пасля забароны Вярхоўным судом Расіі дзейнасці «міжнароднага руху ЛГБТ» у краіне пачасціліся выпадкі выдалення сцэн з ЛГБТК-персанажамі з фільмаў, абмежавання доступу да музычных твораў і вымання з продажу кніг, звязаных з ЛГБТК-тэматыкай.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні