Telegram абнавіўся і нарэшце ўстараніў праблемы з перагрэвам і хуткай разрадкай смартфона пры выкарыстанні мэсенджара.
Што трэба зрабіць?
Абнавіць праграму да актуальнай версіі. Калі вы абновіце Telegram, каб усё працавала карэктна, неабходна ачысціць кэш праграмы. Ніжэй падрабязная інструкцыя, як гэта зрабіць.
Як ачысціць кэш у Telegram на Android-смартфонах і iPhone?
Ачыстка кэша ў Telegram дапамагае вызваліць памяць тэлефона, выдаляючы загружаныя файлы, відэа, фатаграфіі і іншыя часовыя даныя праграмы. Працэс крыху адрозніваецца для Android і iPhone.
На Android-смартфонах:
- запусціў першы
- Націсніце на тры гарызантальныя палосы (меню) у левым верхнім куце. Выберыце “Налады”.
- Пракруціце ўніз і націсніце “Даныя і памяць”.
- У гэтым раздзеле націсніце на “Выкарыстанне памяці”.
- Вы ўбачыце інфармацыю пра занятае месца ў кэш-прасторы. Націсніце кнопку“Ачысціць кэш Telegram”.
На iPhone (iOS):
- Адкрыйце праграму Telegram.
- Націсніце на ўкладку “Налады” у правым ніжнім куце.
- Знайдзіце пункт “Даныя і памяць” і націсніце на яго.
- Выберыце “Выкарыстанне памяці”.
- Націсніце на “Ачысціць кэш”. Выберыце катэгорыі даных, якія хочаце выдаліць, і пацвердзіце выбар.
Акрамя таго, можна выдаліць прыкладанне са смартфона і потым зноў яго ўсталяваць. Так адразу знікне ўвесь кэш, але давядзецца нанова аўтарызавацца ў Telegram.
Улічыце, што выдаленне кэша не паўплывае на важныя паведамленні і даныя ў воблаку — яны застануцца даступнымі для загрузкі.



Каб паменшыць назапашванне кэша ў будучыні, можна ўсталяваць абмежаванні на захоўванне даных:
- Паменшыце перыяд захоўвання лакальных даных (напрыклад, 3 дні, 1 месяц).
- Адключыце аўтаматычнае скачыванне мультымедыя ў вялікіх групах і чатах.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні