Каб спыніць далейшае падзенне расійскага рубля адносна замежных валют Банк Расіі абвясціў аб спыненні пакупак любой замежнай валюты на ўнутраным рынку з 28 лістапада да канца 2024 года.
Як тлумачыць рэгулятар, гэтая мера накіравана на зніжэнне валацільнасці на фінансавых рынках, што з'яўляецца прыярытэтнай задачай ва ўмовах цяперашняй эканамічнай сітуацыі.
Банк Расіі пры гэтым і надалей будзе праводзіць на ўнутраным валютным рынку аперацыі па продажы замежнай валюты, звязаныя з папаўненнем і выкарыстаннем сродкаў Фонду нацыянальнага дабрабыту.
Раней афіцыйны курс долара ад ЦБ перавысіў ₽114 упершыню з 17 сакавіка 2022 года.
У той жа час ЦБ працягне аперацыі па продажы замежнай валюты ў рамках папаўнення і выкарыстання сродкаў Фонду нацыянальнага дабрабыту.
Курс расейскага рубля зноў пачаў прыкметна слабнуць з жніўня 2024 года. За дзень 27 лістапада рубель патаннеў да долара і еўра прыкладна на 9%. На пазабіржавым валютным рынку Forex курс еўра перавысіў 120 рублёў, а курс долара — 114 рублёў, чаго не здаралася з сакавіка 2022 года. Пасля публікацыі прэс-рэлізу Цэнтрабанка РФ рубель пачаў нязначна ўмацоўвацца.
Афіцыйны курс еўра, устаноўлены Цэнтрабанкам РФ
- Акцыі Газпрама абрынуліся да гістарычнага мінімуму — на дадзены момант яны гандлююцца ў раёне $1 за акцыю. У рублях падзенне не менш драматычнае: з 360 рублёў у 2008 годзе да 115 рублёў сёння.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні