Міравы суддзя судовага ўчастка № 374 Цаганскага раёна Масквы вынес пастанову пра штраф у дачыненні да Уладзіслава Гусева, уладальніка найбуйнейшай рускамоўнай анімэ-энцыклапедыі Shikimori. Яго прызналі вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, звязанага з прапагандай «нетрадыцыйных сэксуальных адносін». Пра гэтасказана у Telegram-канале судоў агульнай юрысдыкцыі Масквы.
Суд устанавіў, што 28 красавіка 2026 года на сайце Shikimori была размешчана інфармацыя, якая прапагандуе нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны, змену полу або адмову ад дзетараджэння. Факт парушэння пацвердзіла адпаведная экспертыза. У выніку Гусеву быў прызначаны адміністрацыйны штраф у памеры 200 тысяч рублёў.
Кантэкст
- Shikimori — гэта запушчаны ў 2011 годзе праект, які стаў найбуйнейшай рускамоўнай анлайн-энцыклапедыяй анімэ і японскай масавай культуры. У 2026 годзе доступ да рэсурсу на тэрыторыі РФ быў заблакіраваны.
- Расійскія ўлады разглядаюць падобныя справы ў межах заканадаўства аб забароне «прапаганды ЛГБТ» (сама «Міжнароднае грамадскае руханне ЛГБТ» раней было прызнана ў Расіі экстрэмісцкім і забаронена).
- Гэта не першы выпадак пераследу буйных платформаў па аналагічных артыкулах: раней за падобныя парушэнні на 3,5 мільёна рублёў быў аштрафаваны TikTok.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні