Фотаздымак быў захаваны ў 2018 годзе, а забарону на прапаганду ЛГБТ у Расіі ўвялі ў 2023. Судагодскі раённы суд Уладзімірскай вобласці аштрафаваў мясцовую жыхарку Валарыю Ігашыну на тысячу рублёў паводле артыкула пра дэманстрацыю экстрэмісцкай сімволікі. Пра гэтапаведаміла мясцовае выданне «Довод».
Згодна з рашэннем суда, фатаграфіі з сімволікай ЛГБТ былі размешчаны на яе старонцы ў «ВКонтакте» у жніўні і лістападзе 2018 года. Судпалічыў гэта адміністрацыйным правапарушэннем, нягледзячы на тое, што «міжнародны грамадскі рух ЛГБТ» быў прызнаны экстрэмісцкім і забаронены ў Расіі толькі ў канцы 2023 года.

0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адпраўлены на
Если письмо не появилось во «Входящих» в течение нескольких минут, проверь папку «Спам», «Нежелательная почта» или «Промоакции», так как некоторые почтовые сервисы могут ошибочно помещать туда автоматические сообщения