Чалец платформы расійскай апазіцыі пры ПАРЭ Руслан Кутаеў быўчасова адхілены ад працы у гэтай структуры пасля серыі скандальных заяў. Асноўнай прычынай для адхілення стала яго рэзкая гамафобная рыторыка і фактычнае апраўданне пазасудовых расправ.
У сваіх нядаўніх выступах, у прыватнасці ў эфіры ў журналіста Аляксандра Плюшчава, Кутаеў дазволіў сабе грубыя выказванні ў адрас квір-людзей. Ён назваў прадстаўнікоў ЛГБТК-супольнасці«адшчапенцамі» і «вырадкамі». Паводле слоў Кутаева, такія людзі не павінны «выстаўляць сябе на агляд», паколькі гэта абражае чачэнскае грамадства, якое ён лічыць кансерватыўным.
Кутаеў падкрэсліў, што як прадстаўнік «кансерватыўнай часткі чачэнскага грамадства» ён не мае намеру займацца праблемамі ЛГБТК-персон. Пазней, у паўторным эфіры, ён паспрабаваў змякчыць свае словы, заявіўшы, што «не называў» іх вырадкамі асабіста ад сябе, аднак пацвердзіў сваю прыхільнасць кансерватыўным поглядам.
Акрамя нападак на ЛГБТК-людзей, палітык заявіў, што«забойствы гонару» ў Чачні з'яўляюцца выключна «сямейнай справай». На пытанне пра тое, ці мае сям'я права забіць сваяка за «ганьбу», Кутаеў адказаў пытаннем: «Чаму член гэтай сям'і мае права апаганіць гэтую сям'ю?» Ён лічыць, што ні палітыкі, ні праваабаронцы не павінны ўмешвацца ў рашэнні, якія сям'я прымае адносна сваіх членаў.
Праваабарончая групаСК SOS, якая, якая дапамагае людзям ЛГБТК і жанчынам на Паўночным Каўказе, запатрабавала неадкладнага выключэння Кутаева з платформы. Праваабаронцы адзначылі, што яго словы фактычна легітымізуюць гвалт і беспакаранасць, што несумяшчальна з базавымі дэмакратычнымі прынцыпамі ПАСЕ.
Журналісты і калегі па платформе таксама выказалі абурэнне. Рэнат Давлетгілдзеў назваў інтэрв'ю Кутаева«парадам непрыкрытай гамафобіі» і задумаўся, ці можа чалавек з такімі поглядамі прадстаўляць дэмакратычны парадак дня.
Старшыня ПАСЕ Пэтра Баір абвясціла абнеадкладным часавым адхіленні Кутаева. Канчатковае рашэнне пра яго статус на платформе, куды ён трапіў па квоте прадстаўнікоў карэнных народаў Расіі, прыме Бюро ПАСЕ.
Даведка: Руслан Кутаеў — прэзідэнт Асамблеі народаў Каўказа і былы віцэ-прэм'ер Ічкерыі. У Расіі ён прызнаны «інаагентам», а раней пераследаваўся чачэнскімі ўладамі па сфабрыкаванай справе, з-за чаго прызнаваўся палітвязнем.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні