У ЗША выправілі «гістарычную несправядлівасць» саракагадовай даўніны. Гей-хор Нью-Ёрка (NYC Gay Men’s Chorus) выступіў у якасці хэдлайнера на канферэнцыі Амерыканскай асацыяцыі харавых дырыжораў (ACDA) — той самай арганізацыі, якая ў 1984 годзе адмовіла калектыву ў праве афіцыйна называцца сваім імем. Пра гэта паведамляе ABC News.
У 1984 годзе хор паспяхова прайшоў «сляпое праслухоўванне» для ўдзелу ў прэстыжнай канферэнцыі ACDA. Аднак, калі кіраўніцтва асацыяцыі даведалася, што ў назве калектыву ёсць слова «гей», музыкам забаранілі выступаць пад сваім імем. Удзельнікі ўспамінаюць гэта як «папярэджанне»: ім проста заявілі, што ніхто не павінен ведаць, хто яны такія. У выніку хор усё ж выступіў, але яго назва была выкрасьлена з публікацый у Нацыянальным харавым часопісе, а адносіны паміж арганізацыямі заставаліся сапсаванымі на дзесяцігоддзі.
Ініцыятарам прымірэння стала прадстаўніца ACDA па імені Аманда. Яна заявіла, што яе мэтай было «вылячэнне» і вяртанне хора ў асацыяцыю, дзе іх талентам маглі б захапляцца. Па яе словах, гэта прызнанне было патрэбна перадусім самой асацыяцыі.
Сёлета Гей-хор Нью-Ёрка запрасілі стаць хэдлайнерамі мерапрыемства,. Да іх далучыўся ўладальнік прэміі «Грэммі» Скот Хойінг, які спецыяльна для гэтага выпадку напісаў арыгінальную песню «Never Go».
Аўтар песні Скот Хоінг падкрэсліў, што квір-людзі існавалі на працягу ўсёй гісторыі, і любая спроба «стэраць» іх — гэта заведама прайгрышная бітва.
Для саміх удзельнікаў хору магчымасць спяваць адкрыта і радасна стала формай пратэсту. «Выступленне без сораму — гэта супраціўленне свету, які калісьці загадаў нам хавацца», — адзначылі ў калектыве. 40 гадоў праз хор вярнуўся на тую ж сцэну, каб нагадаць пра чалавечнасць і гармонію.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні