У канцы 2025 года Усеізраільская асацыяцыя па абароне правоў ЛГБТ («Агуда») адзначыла сваё 50-годдзе. За паўстагоддзя супольнасць прайшла шлях ад поўнай беспраўнасці да прызнання аднаполых сем’яў і інтэграцыі квір-персон ва ўсе сферы грамадства. Аднак сёння гэты прагрэс сутыкнуўся з сур’ёзным супрацівам: пераважная большасць правоў ЛГБТ-грамадзян дагэтуль не замацаваная законам, а сённяшні склад Кнессета (высший законодательный орган – парламент – Государства Израиль) паслядоўна блакуе жыццёва важныя ініцыятывы.
«Законы Сагі»: адкінутая абарона
Усе дасягненні супольнасці за апошнія дзесяцігоддзі сталі вынікам судовых прэцэдэнтаў, а не заканадаўчай волі. У Кнэсеце, дзе дамінуюць рэлігійныя і кансерватыўныя сілы, склалася сітуацыя, пры якой заканадаўчае замацаванне правоў ЛГБТ стала палітычна выбуханебяспечным пытаннем.
У апошні дзень 2025 года ўрадавая кааліцыя Ізраіля адхіліла тры ключавыя законапраекты, вядомыя як «Законы Сагі» (у гонар капітана Сагі Голана, які загінуў 7 кастрычніка):
1. Закон аб пакаранні за злачынствы на глебе нянавісці.
2. Закон аб грамадзянскіх шлюбах.
3. Прамой забарона на канверсійную «тэрапію».
Злечаныя душы: цана адсутнасці забароны на канверсійную «тэрапію»
Нягледзячы на папярэджанні спецыялістаў і цыркуляры Мінздарава, у Ізраілі да гэтага часу няма адназначнай заканадаўчай забароны на канверсійную тэрапію — псеўданавуковыя метады змянення сэксуальнай арыентацыі.
Даведка. Канверсійная (або рэпаратыўная) «тэрапія» грунтуецца на антыпсіхалагічных метадах. Прыхільнікі такіх практык сцвярджаюць, што гетэрасексуальнасць — гэта «навык», які можна набыць праз трэніроўкі, аднак на справе гэта часта абарочваецца псіхалагічным гвалтам.

Гісторыя 50-гадовага Ялі Кельрыха наглядна ілюструе наступствы такіх практык: на працягу шасці гадоў ён падвяргаўся псіхалагічнаму гвалту з боку «спецыяліста», які абяцаў «вылечыць» ягоную арыентацыю, адпраўляючы да сэкс-працаўніц і патрабуючы падрабязных справаздач пра палавыя акты. Ялі Кельрыху было 19 гадоў, калі ён упершыню зайшоў у кабінет чалавека, які праводзіў так званую канверсійную (рэпаратыўную) “тэрапію”. Праз тры дзесяцігоддзі Ялі прызнаецца, што яго душа была знявечаная назаўсёды. Сёння падобныя практыкі працягваюцца, у тым ліку праз Zoom, закранаючы найбольш уразлівыя групы — моладзь з рэлігійных і кансерватыўных сем’яў.
Гвалт і сістэмныя збоі
Яшчэ адной вострай праблемай з’яўляецца фізічная бяспека. У апошнія гады пачасціліся выпадкі «лінчу» ЛГБТ-людзей, якіх завабліваюць у пасткі праз прыкладанні для знаёмстваў.
Ёсі Кватынскі (62 гады) стаў ахвярай такога нападу ў ерусалімскім раёне Гіла, дзе група з дзесяці чалавек жорстка збіла яго. Нягледзячы на найцяжэйшы ПТСР і фізічныя траўмы, праваахоўныя органы не кваліфікавалі гэты напад як злачынства на глебе нянавісці. Адсутнасць такой кваліфікацыі ў законе пазбаўляе пацярпелых павышаных кампенсацый і аслабляе стрымліваючы эфект для злачынцаў, пасылаючы грамадству небяспечны сігнал: «гэтых» можна біць.
Шлюб і паўсядзённая дыскрымінацыя
Для маладых пар немагчымасць заключыць шлюб унутры краіны стварае няпэўнасць, якая прасочваецца ва ўсе сферы жыцця. Адсутнасць афіцыйнага прызнання вядзе да дыскрымінацыі на побытавым узроўні:
• Адмовы ў арэндзе жылля, калі ўладальнікі даведваюцца, што пара аднаполая.
• Адмовы ў прадастаўленні вясельных паслуг (кейтерынг, фатографы).
• Радыкалізацыя грамадскага дыскурсу і рост нянавісці ў сацыяльных сетках.
Дэпутат Ёрай Лахаў-Герцана адзначае, што гамафобная палітыка Кнэсета не прымусіць ЛГБТ-людзей знікнуць, але зробіць ізраільскае грамадства значна менш бяспечным для ўсіх яго грамадзян.
Падрабязнасці на іўрыце чытайце тут
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні