У снежні 2025 года былы муж поп-зоркі Брытні Спірс Сэм Асгары (Sam Asghari) стаў героем эратычнага часопіса Playgirl. Ён зняўся ў правакацыйнай фотасесіі, дзе пазіраваў без адзення, прыкрываючыся толькі ручніком або ўвогуле нічым. Фатаграфіі хутка разляцеліся па сацсетках і таблоідах, выклікаўшы хвалю абмеркаванняў. Асгары, які пасля разводу са Спірс спрабуе будаваць кар’еру ў Галівудзе, у інтэрв’ю часопісу расказаў пра “амерыканскую мару” і павагу да былой жонкі.






Сэм Асгары (поўнае імя — Хесам Асгары) нарадзіўся 3 сакавіка 1994 года ў Іране, але ў падлеткавым узросце пераехаў у ЗША. Ён працаваў фітнес-трэнерам, мадэллю і акцёрам другога плану. Вядомасць прыйшла да яго ў 2016 годзе, калі ён зняўся ў кліпе Брытні Спірс на песню Slumber Party — там яны і пазнаёміліся. Асгары падтрымліваў Спірс падчас яе барацьбы за скасаванне апекі, якую кантраляваў бацька спявачкі. Пасля разводу Сэм факусуецца на кіно: ён марыць стаць зоркай экшн-фільмаў, як Арнольд Шварцэнэгер, і ўжо зняўся ў некалькіх праектах.
Брытні і Сэм пажаніліся ў чэрвені 2022 года пасля шасці гадоў адносін — гэта было казачнае вяселле ў Лос-Анджэлесе з гасцямі кшталту Мадонны і Дрю Бэрымор. Але ўжо праз 14 месяцаў, у жніўні 2023 года, Аспары падаў на развод, спаслаўшыся на “непрымірымыя разнагалоссі”. Па чутках, прычынай сталі здрады і напружанне праз ментальнае здароўе Спірс, але афіцыйна ўсё прайшло мірна: без скандалаў па пытанні маёмасці дзякуючы шлюбнаму кантракту. Развод фіналізавалі ў маі 2024 года. Аспары пазней казаў, што паважае Брытні і жадае ёй усяго добрага, а ў інтэрв'ю Playgirl зрабіў рэдкі каментар пра іх шлюб, падкрэсліўшы “павагу”. Спірс, у сваю чаргу, у мемуарах 2023 года апісала іх адносіны як падтрымліваючыя.

Playgirl — гэта эратычны часопіс для жанчын, заснаваны ў 1973 годзе ў разгар фемінісцкага руху. Ён пазіцыянаваўся як “адказ” Playboy, але з акцэнтам на мужчынскую аголенасць і артыкулы пра сэкс, адносіны і lifestyle. Часопіс хутка стаў культавым, хоць і выклікаў спрэчкі: яго абвінавачвалі ў аб'ектывацыі мужчын, а аўдыторыя была не толькі жаночай — многія гей-мужчыны таксама куплялі яго дзеля фота. У 2009 годзе друк спыніўся праз падзенне продажаў, але ў апошнія гады Playgirl адрадзіўся анлайн і выпускае спецыяльныя нумары. Фотасесія Асгары — частка снежаньскага выпуску 2025 года, дзе ён стаў cover star.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні