Нядаўна выйшла кніга «Світар з мядзведзем» — пра двух геяў у «постфэбраральскай» Расіі. Яе напісаў расіянін, які некалькі гадоў таму пераехаў у Вільнюс.
Кніга «Світар з мядзведзем» Алега Ганта выйшла 28 лістапада. Галоўны герой рамана — мастак Сяргей, гей, як і многія яго сябры. У апісанні кнігі гаворыцца, што ён крыху наіўны, прынцыповы і жыве без асаблівай упэўненасці ў будучыні:
«Новыя сустрэчы змяняюць ягоны лёс: з'яўляюцца надзеі і на асабістае шчасце, і на знешні поспех. Але ў нейкі момант усё паварочваецца не туды. «Світар з мядзведзем» — раман пра маладых людзей, якія жывуць у «постфеўральскай» Расіі. Яны шукаюць і прагнуць свабоды, яны самі яе ўвасабляюць, яны яе літаральна ствараюць, але дзяржава ідзе за імі па пятах».
Пра што кніга «Світар з мядзведзем»?
Мастак Сяргей, галоўны герой рамана «Світар з мядзведзем», — гей, як і многія яго сябры. Ён крыху наіўны, прынцыповы і жыве без асаблівай упэўненасці ў будучыні. Новыя сустрэчы мяняюць яго лёс: з’яўляюцца надзеі і на асабістае шчасце, і на знешні поспех. Але ў нейкі момант усё паварочваецца не туды. «Світар з мядзведзем» — раман пра маладых людзей, якія жывуць у постфеўральскай Расіі. Яны шукаюць і прагнуць свабоды, яны самі яе ўвасабляюць, яны яе літаральна ствараюць, але дзяржава ідзе за імі па пятах.
Літоўская «Волна» папрасіла аўтара распавесці пра сябе і пра раман крыху падрабязней:
Я шмат гадоў працаваў журналістам і рэдактарам. Мне давялося з'ехаць з Расіі яшчэ ў 2019 годзе. Літва прыняла мяне, і цяпер я жыву ў Вільнюсе. Цяпер, напэўна, маю права называць сябе пісьменнікам і мастаком: фатаграфую, пішу гісторыі пра людзей, якія спрабуюць жыць, любіць і нанова збіраюць сябе ў складаных жыццёвых рэаліях.
Ідэя «Світэра з мядзведзем» вырасла з размоў з сябрамі — тымі, хто застаўся ў Расіі, і тымі, хто з'ехаў. Першыя накіды з'явіліся яшчэ ў 2022 годзе, але тады не было ні часу, ні сіл, і тэкст нейкі час ляжаў. Па-сапраўднаму я сеў за кнігу ўжо ў гэтым годзе, і ад першага абзаца да апошніх праўкаў рэдактара прайшоў амаль год шчыльнай працы. Я шмат гаварыў з людзьмі, запісваў гісторыі, збіраў дэталі. І з гэтага паступова склаўся раман. Фармальна гэта мастацкая кніга, але па сутнасці яе цалкам можна чытаць як нон-фікшн пра сённяшнюю рэальнасць.
Для мяне гэта важна і асабіста, і як для часткі супольнасці. Рускамоўных раманаў пра геяў і ЛГБТ-людзей, напісаных адкрытымі аўтарамі, не так ужо шмат: іх можна пералічыць на пальцах дзвюх рук. Слухаючы гісторыі сяброў, іх страхі, страты, адносіны, я зразумеў, што вельмі не хачу, каб усё гэта заставалася толькі ў прыватных размовах на кухні. Тым больш цяпер, калі само слова «гей» у Расіі ўсё часцей гучыць у кантэксце злачынства. Мне важна, каб гэтыя жыцці былі агучаны і зафіксаваны проста таму, што яны існуюць і маюць права быць пачутымі.
- Алег Гант — мастак, фатограф, журналіст і рэдактар.
- Больш за 35 гадоў працуе ў сферы журналістыкі і медыя. Быў вымушаны эміграваць з Расіі, цяпер працуе і жыве ў Еўропе.
- Як журналіст, рэдактар і медыя-эксперт працаваў ва Украіне, Беларусі, Расіі, Таджыкістане, Кыргызстане, Казахстане, Узбекістане, Азербайджане, Арменіі.
- У 2025 годзе ўвайшоў у спіс 100 Extraordinary Artists — мастакоў, якія пашыраюць межы і пераасэнсоўваюць магчымасці мастацтва (паводле версіі photographize.co magazine).
- Пераможца шматлікіх мастацкіх выстаў і конкурсаў фатаграфіі.
- Аўтар рамана “Світэр з мядзведзем” пра жыццё ЛГБТ людзей у сучаснай Расіі.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адпраўлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні