Што такое попперс? Попперс — гэта вадкасць, якую ўдыхаюць дзеля кароткага, секунднага эфекту. Па сутнасці, гэта лятучыя алкілнітрыты (часцей за ўсё ізапрапілнітрыт, ізабутылнітрыт і іншыя хімічныя сваякі).
Калі чалавек удыхае пары, сасуды рэзка пашыраюцца, кроў прылівае да галавы, сэрца б’ецца хутчэй, з’яўляецца адчуванне цяпла, галавакружэнне і лёгкая эйфарыя. У многіх прыглушаецца кантроль, мышцы (у тым ліку анальныя) расслабляюцца — таму попперс часта асацыюецца з сэксам, асабліва ў гей-культуры.
Фармальна ён прадаецца як «сродак для ачысткі відэагалоўак» або «арганічны асвяжальнік паветра», таму што прадаваць яго непасрэдна як інгалянт нельга — у многіх краінах гэта шэрая зона закона. Мінусы таксама ёсць: можа рэзка ўпасці ціск, забалець галава, закружыцца, з’явіцца млоснасць. А калі хто-небудзь, не дай бог, паспрабуе яго выпіць — гэта рэальна небяспечна для жыцця.
Doberman Media вельмі не рэкамендуе выкарыстоўваць поперсы. Так, гэтыя крошачныя бурбалкі абяцаюць лёгкую эйфарыю і расслабленне, але насамрэч нясуць куды больш рызык, чым задавальнення. Попперсы могуць выклікаць рэзкае падзенне ціску, галавакружэнне, страту прытомнасці і іншыя непрыемныя эфекты. А калі хто-небудзь вырашыць іх не ўдыхаць, а праглынуць — гэта ўжо прамая пагроза жыццю. Коратка: эфект секундны, наступствы — цалкам рэальныя. Лепш не рызыкаваць.
Далей — тэкст па тэме попперсаў з тэлеграм-канала «Беларускі гей». Мы публікуем яго без рэдагавання: арфаграфія, пунктуацыя і выразы захаваны:
Попперс — гэта пузыр з лятучымі нітратамі, якія ты ўдыхаеш, і праз пару секунд твае сасуды разыходзяцца шырэй, чым ногі паса-давалкі на першым спатканні. Ціск падае, у целе цёпла, у галаве шум, анальнае кальцо расслабляецца…
Але калі прыгледзецца, магія хутчэй нагадвае танны фокус. Пакуль ты думаеш, што «кайфуеш», арганізм працуе на знос.
Галава круціцца? Нармальна, гэта проста мозг недаатрымаў кіслароду. Скрыгнуў у непрытомнасць? Ну, бывае, затое партнёр можа спакойна працягваць уваходзіць у цябе. А бываюць і больш сур'ёзныя пабочкі: інсульты, спыненні сэрца. Пагуглі, калі не верыш.
Ёсць яшчэ такі падарунак, як поперсная макулопатія. Гэта калі сятчатка вока пашкоджваецца, і ты пачынаеш глядзець на свет праз мутнае шкло.
Ну і, вядома, мясцовы імунітэт у мінус: слізістыя становяцца больш уразлівымі, а значыць, шанец падчапіць ВІЧ ці яшчэ які-небудзь “прыемны” сюрпрыз павялічваецца. То бок, пакуль табе здаецца, што пузырок «расшырае магчымасці», на самой справе ён расшырае толькі дзіркі ў тваім здароўі.
На самай справе попперсы — гэта мыліца для паса. Ты быццам кажаш свайму целу: «я не ўмею расслабляцца, таму зараз заглушу мозг, каб адключыць адчуванне болю». І тут узнікае пытанне: а сэнс тады?
Аналь — гэта пра давер, пра цялесны кантакт, пра тое, каб навучыцца слухаць сябе і партнёра. Так, спачатку балюча, патрэбны час, каб прывыкнуць. Але менавіта ў гэтым і ёсць кайф працэсу. Калі ты разумееш, што справіўся сам, без дапамог, і паступова пачынаеш атрымліваць асалоду, а потым яшчэ і просіш узмацніць траханне, каб цябе ебалі як суку.
Калі без попперсаў табе ўвесь час балюча, то, хутчэй за ўсё, справа ў партнёры (нямелым ці паспешлівым), у яго члене (xl size падыходзіць не ўсім), у тваім настроі або проста ў тым, што анал — не твой фармат інтыму.
Не можаш прыняць без дапаўненняў? Лепш адмоўся ад аналу і паспрабуй вывучыць сваё цела, зразумець, як табе будзе кайфова без поперса. Але, на жаль, многія замест таго, каб разабрацца, адразу хапаюць цуда-бурбалку. А далей карыстаюцца ёю і з ёй, пераконваючы сябе, што інакш не змогуць.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні