Навукоўцы нарэшце разабраліся, што значыць быць крутым — пра гэта «Медуза» выпусціла падрабязны матэрыял. Даследаванне апублікавана ў часопісе Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі. Мы зрабілі кароткую версію, без вады. Поўны тэкст чытайце на «Медузе».

Быць крутым хочацца ўсім — але што гэта ўвогуле значыць? Даследчыкі з ЗША і Чылі вырашылі разабрацца і апыталі амаль шэсць тысяч чалавек з 13 краін. Высветлілася, што амаль паўсюль «крутосць» разумеюць аднолькава — як уменне парушаць правілы, не губляючы рэпутацыі.
Вытокі крутосці
Тэрмін нарадзіўся ў 1920–30-х сярод афраамерыканскіх джазменаў, якія апісвалі ім свой спакойны ўпэўнены стан і незалежнасць насуперак расізму. Майлз Дэвіс і Лестэр Янг зрабілі «cool» сімвалам унутранай свабоды. У 50-х ідэю падхапіў Галівуд: крутыя сталі героямі-бунтарамі, што супрацьстаялі сістэме.
З цягам часу крутосць перастала быць контркультурай і ператварылася ў сацыяльны капітал — спосаб паказаць індывідуальнасць, не губляючы адабрэння натоўпу.
Хто такія крутыя сёння
Аўтарам даследавання, апублікаванага ў журналі Амерыканскага псіхалагічнага таварыства ў 2025 годзе, удалося вылучыць цэлых шэсць крытэрыяў крутості пасля шматлікіх інтэрв’ю з людзьмі рознага полу, узросту, узроўню адукацыі, паходжання і гэтак далей: экстравертнасць, геданізм, імкненне да ўлады, адкрытасць, авантурызм і аўтаномнасць. Але — важна — яны не становяцца ізгоямі. Іх адрознівае упэўненасць і уменне балансаваць паміж «быць сабой» і «быць у тэме».
Навошта грамадству крутыя
На думку даследчыкаў, культ крутості дапамагае грамадству растлумачыць перамены. Крутыя першымі ламаюць шаблоны, задаюць трэнды і рухаюць культуру наперад. У эпоху соцсетак і інфлюенсераў крутоць стала новым сацыяльным рангам — не пра грошы, а пра ўплыў, стыль і ўпэўненасць.
Навукоўцы лічаць: прызнанне кагосьці «крутым» — гэта своеасаблівая ўзнагарода за ўклад у культурныя перамены. Праўда, крутоць можа быць як пазітыўнай, так і таксічнай — і даследаваць гэта яшчэ толькі трэба.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні