23 студзеня ў Тайландзе ўступіў у сілу закон, які дазваляе ЛГБТК-шлюбы. З адпаведнага азначэння ў Грамадзянскім кодэксе краіны прыбралі словы «мужчына», «жанчына», «муж» і «жонка», замяніўшы іх нейтральнымі «сужэнцы» і «асоба». Па ўсёй краіне адкрылі спецыяльныя пункты, дзе ЛГБТК-людзі могуць пажаніцца проста сёння. Цырымонію правялі ўжо для соцень пар — некаторыя з іх чакалі гэтага дзесяцігоддзямі. Актывісты спадзяюцца, што да канца чацвярга шлюб заключаць не менш за 1448 аднаполых пар. Гэта нумар артыкула Грамадзянскага кодэкса Тайланда, дзе дадзена вызначэнне шлюбу.
Тайланд стаў першай краінай Паўднёва-Усходняй Азіі, дзе легалізаваныя саюзы паміж людзьмі аднаго полу. На ўсім кантыненце да гэтага аднаполыя шлюбы былі прызнаныя толькі на Тайвані (у 2019 годзе) і ў Непале (2023).
«Незалежна ад таго, якога вы полу і каго вы любіце, любоў не ведае межаў. Усе будуць абаронены аднымі і тымі ж законамі», — заявіла на мінулым тыдні прэм’ер-міністр краіны Пхэтхонгтхан Чыннават.
Нагадаем, 25 верасня 2024 года тайландскі кароль падпісаў прыняты парламентам краіны закон аб юрыдычным прызнанні аднаполых шлюбаў. Такім чынам Тайланд стаў першай краінай у Паўднёва-Усходняй Азіі, дзе легалізаваныя саюзы паміж людзьмі аднаго полу.
- Верхняя палата парламента Тайланда падтрымала закон у чэрвені 2024 года, а затым ён быў апублікаваны ў афіцыйным выданні манархіі. 23 студзеня 2025 года ён уступіў у законную сілу. Однаполыя сужэнцы таксама змогуць усынаўляць і ўдачароўваць дзяцей. Утім, дэпутаты адхілілі прапанову профільнага камітэта выкарыстоўваць тэрмін «бацькі» замест «бацькі і маці».
- Барацьба за прызнанне аднаполых шлюбаў у Тайландзе працягвалася больш за 10 гадоў.
- Большасць жыхароў краіны падтрымлівае аднаполыя шлюбы — у канцы мінулага года, згодна з адным з апытанняў, за гэта выказваліся 96,6% рэспандэнтаў. Аднак урад доўгі час выступаў супраць.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні