Balenciaga – гэта брэнд, вядомы сваімі эксцэнтрычнымі дызайнерскімі рашэннямі. Мы сабралі для вас топ самых дзіўных рэчаў ад Balenciaga, выпушчаных у 2024 годзе, якія напэўна прымусяць вас усміхнуцца або, прынамсі, задумацца пра сэнс моды.
Кашалёк і сумка ў выглядзе пакета з-пад чыпсаў
Гэта цалкам свежы аксэсуар з новай калекцыі. У кастрычніку 2024 года Balenciaga выпусцілі кашалёк у выглядзе пакета з-пад чыпсаў, кошт якога склаў $1700. А ў 2023 годзе брэнд выпусціў паўнавартасную сумку ў выглядзе пачкі Lays.
Кепка-маска ад Balenciaga (hat mask)
У 2024 годзе Balenciaga прадставіла новую кепку-маску, якая павінна хаваць ваш твар ад дакучлівых фанатаў і папарацы. Кошт новай кепкі пакуль невядомы, але рэсэлеры просяць ад 600 да 750 еўра за кепку з поліэстэра Balenciaga hat mask. Магчыма, гэтая кепка стала працягам чорнага вобраза без твару на Мет Гала, створанага для Кім Кардаш'ян.
Сумка з правінцыйных магазінаў 2000-х
Каб падрыхтавацца да летняга сезона 2024 года, Balenciaga выпусцілі пакеты з правінцыйных магазінаў нулявых. Кошт такіх сумак “ўсяго” $2990. Усяго анансавана тры пакеты: з выявай хлеба, зеляніны і лясных ягад.
Батінкі з 18-сантыметrowай падэшвай
У маі 2024 года Balenciaga выпусціла боты з 18-сантыметровай падэшвай, кошт пакуль невядомы.
Скоцч ад Balenciaga
Магчыма, гэта адзін з самых гучных аксесуараў ад Balenciaga ў 2024 годзе. Гэты бранзалет брэнд прадставіў на Тыдні моды 2024 года. Кошт такога бранзалета — €3000.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні