Ты круты ў зале, мышцы растуць, форма пракачана. Але вось надыходзіць момант: ты пераязджаеш, вучоба цісне, праца зашкальвае, і трэніроўкі становяцца чымсьці з разраду «не сёння». Але страціць свае мышцы? Ды ні за што! Давай разбярэмся, як трымаць форму, нават калі ты зусім выпаў са звыклага рэжыму трэніровак.
Выконвай гэтыя правілы і не парыся, калі хочаш захаваць мышачную масу без (часовага) наведвання залы:
Ежа — твой найлепшы сябар
Так, усё пачынаецца з кухні. Бялкі — гэта будаўнічы матэрыял для тваіх цягліц. Нават калі ты не можаш падымаць жалеза, працягвай карміць свае мышцы якасным пратэінам. Тут табе і яйкі, і курыца, і рыба, і тварог. Калі гатаваць няма калі — пратэінавыя батончыкі і парашкі могуць стаць добрым варыянтам, але не варта спадзявацца толькі на іх.
Галоўнае правіла: бялкі заўсёды ў прыярытэце. А яшчэ карысныя тлушчы (арэхі, авакада, аліўкавы алей) і вугляводы, каб у цябе была энергія хаця б дабегчы да наступнай сустрэчы.
Павышыце спажыванне бялку. 1,6-2 г на кг масы цела — нават пры адсутнасці нагрузак гэта дапаможа спыніць дэградацыю мышачнага бялку. Прасцей кажучы, ешь тварог, яйкі і куранячае мяса.
Трымай сябе ў руху
Не можаш хадзіць у залу? Окей, але гэта не значыць, што трэба падаць на канапу з піцай. Падтрымлівай актыўнасць у паўсядзённым жыцці: хадзі пешшу, падымайся па лесвіцы, насі цяжкія сумкі з крамы — усё гэта дапамагае захаваць тонус. Трэніруйся патроху. Даследаванні паказваюць, што нават некалькі падыходаў на турніку значна запавольваюць дэградацыю цягліц. Можаш нават проста дома паадціскацца.
Калі ўдаецца выкраіць хоць бы 10-15 мінут у дзень — зрабі невялікую хатнюю трэніроўку. Пару кругоў з адцісканняў, прысяданняў і планкі. Гэтыя базавыя практыкаванні прымусяць мышцы папрацаваць, а цела не забудзе, што ты — машына.
Інтэнсіўнасць важнейшая за працягласць
Не абавязкова траціць па дзве гадзіны ў зале. Ва ўмовах дэфіцыту часу паспрабуй кароткія, але інтэнсіўныя трэніроўкі — табату або HIIT. Усяго 15 хвілін такой актыўнасці прымусяць твае мышцы працаваць на поўную катушку.
Напрыклад, можна зрабіць суперсет з падцягванняў і адцісканняў, альбо выкарыстоўваць гумкі і рабіць практыкаванні на ўсе асноўныя групы мышцаў. Галоўнае — захоўваць высокую інтэнсіўнасць і мінімізаваць перапынкі.
Таксама можна загрузіцца перад меркаваным перапынкам. Схадзі на інтэнсіўную і доўгую трэніроўку, каб “натрэніравацца” на тыдзень наперад. Гэта дасць працяглы стымул да мышачнага росту.
Сон — твой сакрэтны памочнік
Калі ты заняты, то перш за ўсё ахвяруеш сном. Але вось у чым справа: сон — гэта час, калі мышцы аднаўляюцца і растуць. Нават калі ты часова не трэніруешся, важна спаць хаця б 7-8 гадзін. Гэта дапаможа ўтрымліваць узровень гармонаў (напрыклад, тэстастэрону) у норме і прадухіліць разбурэнне мышцаў.
Стрэс пад кантролем
Вялікія нагрузкі на працы або ў вучобе могуць выклікаць стрэс, які, у сваю чаргу, уплывае на ўзровень кортізолу — гармона, што спрыяе разбурэнню мышачнай тканіны. Знайдзі спосаб расслабляцца: медытацыя, дыхальныя практыкі, прагулкі на свежым паветры. Важна захоўваць псіхічную раўнавагу.
Мышачная памяць — твой козыр
Нават калі ты на нейкі час выпадзеш з трэніровачнага працэсу, не хвалюйся: мышцы маюць памяць. Гэта значыць, што, калі ты вернешся ў залу, аднавіць форму будзе значна лягчэй, чым было ў самым пачатку. Галоўнае — не цалкам кідаць фізічную актыўнасць і падтрымліваць харчаванне на ўзроўні.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні