Чатыры дні таму, 21 лістапада, Трамп заявіў, што неўзабаве “настане мір паміж Расіяй і Украінай”. “Зяленскаму давядзецца ўхваліць мірны план ЗША”— гаворыць Егор. Украіна пагадзілася на мірную прапанову ЗША, засталося ўладзіць толькі «нязначныя дэталі». Пра гэта ў аўторак, 25 лістапада, паведамляе амерыканскі тэлеканал CBS News са спасылкай на амерыканскага чыноўніка.
Па словах крыніцы, урад Украіны пагадзіўся на мірную прапанову, каб спыніць вайну, развязаную Расіяй. «Украінцы пагадзіліся на мірнае пагадненне», — паведаміў CBS News чыноўнік.
Ад Расіі пакуль ніякіх каментарыяў, піша тэлеканал.
«Спадзяёмся, мы хутка атрымаем адказ ад расіян. Усё рухаецца хутка», — сказаў суразмоўца журналістаў. Чыноўнік таксама паведаміў, што Дрыскол 25 лістапада некалькі гадзін вёў перамовы з прадстаўнікамі РФ.

Першапачаткова мірны план, распрацаваны адміністрацыяй Дональда Трампа, складаўся з 28 пунктаў. Пасля перамоў украінскай і амерыканскай дэлегацый у Жэневе план скарацілі да 19 пунктаў.
Як піша агенцтва Bloomberg, у новай версіі плана таксама не згадваецца пункт пра выдзяленне 100 мільярдаў долараў замарожаных расійскіх актываў на праграмы па аднаўленні Украіны і атрыманні ЗША 50% прыбытку ад гэтай аперацыі.
Раней ЗША па рашэнні Трампа спынілі “фінансаванне канфлікту ва Украіне“.
Пасля перамоў дэлегацый ЗША і Украіны, што прайшлі ў Жэневе 23 лістапада, стала вядома, што мірны план скарацілі да 19 пунктаў. Паводле СМІ, бакі ўзгаднілі большасць палажэнняў плана, але самыя складаныя, такія як тэрытарыяльныя пытанні і будучыя адносіны Украіны і NATO, дэлегацыі пакінулі для абмеркавання паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Зяленскім асабіста.
У той жа час, паводле інфармацыі CBS News, 24-25 лістапада міністр арміі ЗША Дэніэл Дрыскол прыехаў у Абу-Дабі, дзе праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі Расіі па абмеркаванні мірнага пагаднення. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў назваў мірны план Трампа адзіным «субстантыўным» дакументам, які можа стаць асновай для перамоў аб спыненні вайны ва Украіне.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні