Як паведаміў прэс-сакратар дэпартамента міграцыі Рокас Пукінскас, рашэнне было прынята пасля «пісьмовай прапановы МЗС і збору дадатковай інфармацыі, якая дазваляе зрабіць выснову пра тое, што гэты іншаземец можа прадстаўляць пагрозу дзяржаўнай бяспецы».
У кастрычніку мэр Вільнюса Валдас Бенкунскас папрасіў у МЗС Літвы забараніць уезд Моргенштерна. «Я не магу сядзець склаўшы рукі і назіраць, як у трэці раз у Вільнюс прыязджае артыст, які не можа адказаць, чый Крым, публічна выказвае павагу Пуціну і які быў уключаны Міністэрствам культуры Украіны ў спіс асоб, што ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы», — пісаў ён у фэйсбуку.
Канцэрт Моргенштерна ў Вільнюсе быў запланаваны на 29 лістапада ў комплексе «Pramogų Arena». Цікава, што білеты ўсё яшчэ знаходзяцца ў продажы.
Як нагадвае «Медыязона», з мая 2022 года музыкад знаходзіцца ў расійскім рэестры «замежных агентаў». У 2024 на яго узбудзілі крымінальную справу аб невыкананні патрабаванняў да «інаагентаў». Пазней Моргенштерна абвясцілі ў вышук, а яго маскоўскую маёмасць арыштавалі.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні