Авіякампанія Ryanair (у Літве лятае з Вільнюса і Каўнаса) з 12 лістапада ўвяла 100% электронныя пасадачныя талоны: больш нельга прыехаць са сваёй раздрукоўкай.
Гэта значыць, што трэба абавязкова спампаваць дадатак авіякампаніі і паказваць пасадачны талон з яго.
У выпадку, калі ў вас няма смартфона (ці вы згубілі яго перад пасадкай або ён разрадзіўся), дастаткова загадзя прайсці рэгістрацыю на сайце — тады вам бясплатна раздрукуюць пасадачны талон на стойцы.
У ўсіх астатніх выпадках рэгістрацыя будзе каштаваць дадатковых грошай.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні