Конкурс «Інтэрвідзеніе» задумваўся як расійскі адказ «Еўрабачанню» — пляцоўка, дзе замест «еўрапейскай талерантнасці» і цывілізацыі павінны былі трансляваць «традыцыйныя каштоўнасці» і ўжо дакладна без «гомасцяціны».
Аднак пераможцам стаў артыст з В’етнама па імені Дык Фук. І тут пачалася іронія лёсу: высветлілася, што менавіта ён праславіўся кліпам «Больш, чым каханне» — гісторыяй адносін двух хлопцаў, якая ўжо набрала 125 млн праглядаў на YouTube.
Больш за тое, у сацсетках музыка адкрыта дзеліцца фотаздымкамі «для бойфрэнда»:
У той жа час Кацярына Піздуліна Мізуліна, кіраўніца Лігі бяспечнага інтэрнэту, пракаментавала вынікі “Інтэрвідзення” ў сваім Telegram-канале так: “Перамог В’етнам, але перамаглі мы ўсе. Мы — гэта ўвесь нармальны і традыцыйны свет. Мільярды людзей, якія не хочуць бачыць бруд і вычварэнні з экранаў. Людзі, якія стаміліся ад мужыкоў, пераапранутых у сукенкі. Ад усяго гэтага абсурду… Расія, нягледзячы на неверагодныя цяжкасці з усіх бакоў, стала ініцыятарам глабальнага музычнага конкурсу, альтэрнатывы культурнай экспансіі прагнілага заходняга свету. Сёння мы ўбачылі вялікую Перамогу Расіі. Ідэалагічную перамогу.” Я ганаруся“.
😂😂😂
Інтэрвідзеніе ўжо праводзілася раней у краінах сацлагера: з 1965 па 1968 гады, а затым з 1977 па 1980 гг. У 2008 годзе конкурс правялі адзін раз у Расіі.
Усяго ў конкурсе былі прадстаўлены 23 краіны, дзясяткі артыстаў, тысячы гледачоў у зале і мільёны — ля экранаў. У наступным годзе конкурс будзе прымаць у сябе Саудаўская Аравія.
РФ не ўдзельнічае ў Еўрабачанні з 25 лютага 2022 года, адразу пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. У 2023 годзе ў Расіі вылучылі ідэю правесці яго аналаг — Еўрабачанне, а ў лютым 2025 года Пуцін даручыў рыхтавацца да конкурсу.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні