Microsoft афіцыйна абвясціла пра спыненне падтрымкі Skype ў маі 2025 года.
Microsoft афіцыйна пацвердзіла, што ў траўні 2025 года спыніць падтрымку Skype. Карыстальнікам прапануецца пераходзіць на Microsoft Teams, які ўжо даўно стаў прыярытэтнай платформай кампаніі,піша Securitylab.
Паведамленне пра закрыццё Skype было выяўлена ў апошняй тэставай версіі праграмы для Windows. У ім гаворыцца: «Пачынаючы з мая Skype больш не будзе даступны. Працягвайце званкі і чаты ў Teams».
Таксама праграма паведамляе карыстальнікам, што некаторыя іх кантакты ўжо перайшлі на Teams Free. Microsoft Teams становіцца асноўнай камунікацыйнай платформай кампаніі як для бізнесу, так і для звычайных карыстальнікаў.
Skype быў запушчаны ў 2003 годзе. У 2011 годзе сэрвіс набыла Microsoft і пачала актыўна яго прасоўваць, нават закрыўшы дзеля гэтага Windows Live Messenger.
У 2015 годзе кампанія спрабавала інтэграваць Skype у Windows 10, стварыўшы асобныя праграмы для відэазванкоў, паведамленняў і звычайных званкоў. Але праз дзевяць месяцаў ад гэтага адмовіліся, вярнуўшыся да класічнай Win32-версіі.
У 2017 годзе Microsoft запусціла Teams, які быў пабудаваны на тэхналогіях Skype. Кампанія актыўна прасоўвала новую платформу для сумеснай працы, робячы закрыццё Skype пытаннем часу.
Калі ў 2021 годзе выйшла Windows 11, у сістэму ўбудавалі бясплатную версію Teams замест Skype. Гэта стала чарговым сігналам, што Microsoft адмаўляецца ад старога месенджара.
Цяпер гэта афіцыйна: з мая 2025 года карыстальнікі пачнуць атрымліваць паведамленні пра неабходнасць пераходу на Microsoft Teams.
Microsoft пакуль не дала афіцыйных каментароў наконт канчатковага закрыцця Skype, але рашэнне аб спыненні падтрымкі ўжо прынята.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні