Праца Федэральнага бюро расследаванняў (ФБР) запаволілася з-за «хаосу», які ўзнік пасля ініцыяваных новай адміністрацыяй прэзідэнта ЗША кадравых зменаў і звальненняў,сказана у публікацыі The Wall Street Journal. Больш за два дзясяткі супрацоўнікаў Мінюста і ФБР ужо звольнены, а Белы дом пачаў складаць спіс з тысячы людзей, якія могуць пазбавіцца працы ў сувязі з іх удзелам у расследаванні штурму Капітолія ў 2021 годзе.

27 janauri nie minder as tien federale aanklaers wat aan ondersoeke teen Donald Trump gewerk het, het kennisgewings van afdanking ontvang, aangesien die nuwe leiding van die Departement van Justisie "nie op hulle kan staatmaak nie" in die uitvoering van die president van die VSA se planne. Op Vrydag, 31 Januarie, het die adjunk-prokureur-generaal Emil Bove (voorheen in Trump se regspan) ’n brief aan die waarnemende FBI-direkteur Brian Driscoll gestuur waarin hy gesê het dat senior amptenare van die buro moet bedank of afgedank word. Hy het die buro ook gevra om ’n lys te verskaf van dié wat aan die ondersoek na die bestorming van die Capitol gewerk het.
Тысячы агентаў ФБР атрымалі апытальнік, дзе ім трэба адказаць на 12 пытанняў пра іх ролю ў расследаванні беспарадкаў 6 студзеня 2021 года. 4 лютага Дрыскол паведаміў, што выканаў патрабаванне Мінюста, прадаставіўшы даныя больш як пяці тысяч чалавек. Пры гэтым, як піша WSJ, там былі пазначаны нумары пасведчанняў, але не імёны. Гэта выклікала незадавальненне Бове, пасля чаго ён запатрабаваў спіс усіх супрацоўнікаў ФБР, піша WSJ. 4 лютага група агентаў ФБРпадаła пазоў да Мін’юсту, каб не дазволіць раскрыць іх імёны. Яны баяцца, што прыхільнікі Трампа апублікуюць спіс супрацоўнікаў, паставіўшы агентаў і іх сем’і пад пагрозу.
У асацыяцыі агентаў ФБР расказалі WSJ, што некаторыя супрацоўнікі былі настолькі занепакоеныя звальненнямі, што ўжо сабралі рэчы на сваіх працоўных сталах у чаканні адстаўкі. Асацыяцыя накіравала сваім членам запіску з заклікам не сыходзіць у адстаўку і не прымаць такіх прапаноў.
Па словах суразмоўцаў выдання, «у гэтым хаосе праца бюро запаволілася», а штодзённы брыфінг для старэйшых кіраўнікоў ФБР «быў скарочаны».
Новая адміністрацыя таксама ставіць перад супрацоўнікамі ФБР новыя задачы, піша The Wall Street Journal. У прыватнасці, Бове загадаў аператыўным групам па барацьбе з тэрарызмам, створаным пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года, далучыцца да расследавання іміграцыйных злачынстваў. Ён змякчыў гэтую ўказанку пасля таго, як прадстаўнікі ФБР паведамілі яму, што такое пераразмеркаванне адцягне агентаў ад назірання за падазраванымі ў тэрарызме.
Адзін з агентаў ФБР, які займаецца расследаваннем злачынстваў аб эксплуатацыі дзяцей, расказаў, што атрымаў указанне дапамагаць у расследаванні іміграцыйных спраў.
Па інфармацыі WSJ, кандыдат Трампа на пост дырэктара ФБР Кэш Патель скараціць аб’ём контрразведвальнай і контртэрарыстычнай працы бюро. Падчас слуханняў у Сенаце па зацвярджэнні яго кандыдатуры Патель «толькі краем» згадаў Кітай і не гаварыў пра якую-небудзь пагрозу з боку Расіі. Адзін з памочнікаў Пателя лічыць, што будучы дырэктар ФБР перавядзе агентаў, якія займаюцца справамі аб махлярстве з каштоўнымі паперамі і парушэннямі антыманапольнага заканадаўства, на расследаванне незаконнага абароту наркотыкаў і вулічных злачынстваў.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні