9 кастрычніка 2025 года на Netflix адбылася прэм’ера серыяла Boots (у рускім перакладзе “Салагі”) — гэта серыял пра юнака, які паступае ў армію ў часы «Don’t Ask, Don’t Tell», і які знаходзіцца ў пошуках сябе. Калі вы таксама, як і аўтар гэтых радкоў, у лёгкай залежнасці ад мужчын у форме, то вам спадабаецца наша падборка фільмаў, дзе армійская служба і гомаэратыка перасякаюцца ў самых кранальных, а часам і трагічных гісторыях.
Ад савецкага лётчыка, які рызыкуе жыццём дзеля кахання, да інструктара, што хавае сваю ідэнтычнасць, — гэтыя фільмы паказваюць, што сапраўдная блізкасць прабіваецца нават праз статут і казарменныя сцены.
Мы не даём прамых спасылак на фільмы, але многія з іх можна знайсці на папулярных анлайн-кінатэатрах. Некаторыя даступныя з рускім дубляжом, а некаторыя — з рускімі субтытрамі.
Firebird (Жар-птушка)
Радзіма, доўг і забароненае каханне пад гукі маршаў.
Халодная вайна, СССР. Малады авіятар Сяргей (Том Прыёр) закахваецца ў баявога пілота Рамана (Алег Загародні). Іх раман не проста забаронены — за яго могуць забіць. Фільм заснаваны на мемуарах рэальнага чалавека, Сяргея Фетысава.
Yossi & Jagger
Ізраільская мяжа, дзве формы, адно пачуццё.
Камандзір Йосі (Охад Кноллер) і лейтэнант Джаггер (Ехуда Леві) вядуць узвод да ізраільска-ліванскай мяжы. Іх каханне — таямніца нават для саслужыўцаў. Пакуль вакол рвуцца снарады, яны спрабуюць захаваць тое, дзеля чаго наогул варта жыць.
Eismeyer
Калі армейскі статут сутыкаецца з праўдай пра сябе.
Аўстрыя. Майор Айсмайер (Герхард Лібман) — жорсткі інструктар, які душыць уласную сэксуальнасць. Усё разбураецца, калі ў падраздзяленне прыходзіць адкрыты гей Марыё (Лука Діміч). З нянавісці нараджаецца тое, чаго ён баўся ўсё жыццё.
Tom of Finland
Ад вайны — да мастацтва, ад страху — да свабоды.
Гісторыя мастака Тоўка Лааксонена (Пекка Странг), больш вядомага як Том of Finland. Пасля Другой сусветнай вайны ён вяртаецца ў краіну, дзе гомасексуальнасць — злачынства, і пачынае маляваць мужчын, якія пазней стануць сімвалам квір-культуры.
Moffie
Паўднёвая Афрыка часоў апартэіду: быць сабой небяспечней, чым быць на фронце.
Ніколас (Кай Люк Браммер) — малады салдат, які хавае сваю арыентацыю ў арміі часоў памежнай вайны. Калі ён збліжаецца з іншым байцом, Андрысам (Раян дэ Вільерс), страх і жаданне становяцца непадзельнымі.
Burning Blue
Каханне на авіяносцы і расследаванне, дзе на коне — не толькі кар'ера.
Два лейтэнанты ВМС ЗША, Дэн Маер (Кэм Жыгандэ) і Білі Брандт (Роб Мейс), аказваюцца ў цэнтры ўнутранага расследавання. Іх пачуцці — пад прыцэлам ваеннай дысцыпліны і амерыканскай паранойі.
Любовь в деревне
В'етнам, кулі, бруд і каханне паміж двума сяржантамі.
Іэн Аляксандр (Дэвід Гарбер) і Джон Рыз (Майкл Саутворт) спрабуюць выжыць на місіі і пры гэтым захаваць свае адносіны. На фоне вайны, дзе ўсё абясцэньваецца, менавіта іх сувязь надае ўсяму сэнс.
0 каментарыяў
Увядзіце email — мы дашлём аднаразовы код. Без пароляў і акаўнтаў.
Код адправлены на
Калі ліст не з'явіўся ў «Уваходных» на працягу некалькіх хвілін, правер папку «Спам», «Непажаданая пошта» або «Прамоакцыі», бо некаторыя паштовыя сэрвісы могуць памылкова змяшчаць туды аўтаматычныя паведамленні